Вход Администратора



Наши контакты




Гервазий Людвиг Аскерка

Аскерка Гервазы Людвік (1700— 71), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Паходзіў з роду Аскеркаў, сын Антонія Аскеркі і Сафіі з Календаў, брат Рафала Алаізія Аскеркі. Мазырскі гродскі стараста з 1724, чашнік ВКЛ з 1748, рэферэндар ВКЛ з 1764; пасол на соймы 1724,1726, 1733 (надзвычайны), 1733 (канвакацыйны), 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752 1760,1764, 1766. У 1733 абраны палкоўнікам Мазырскага пав. і падпісаў выбар каралём Станіслава Ляшчынскага. Прымаў актыўны ўдзел у барацьбе пасэсараў «нойбургскіх уладанняў» супраць Радзівілаў. У1737 абраны дэпутатам і быў кандыдатам на пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ, але стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. 3 пачатку 1740-х г. супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Разам з ковенскім гродскім старастам Шыманам Сіруцем дапамог Сапегам атрымаць большасць на рус. кадэнцыі Трыбунала ВКЛ 1742. Перад Трыбуналам ВКЛ 1743 А. лічыўся супольным кандыдатам Чартарыйскіх і Сапег на пасаду трыбунальскага маршалка. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць трыбунальскім маршалкам. У канцы жн. 1743 Чартарыйскія перад спробай стварэння антыкаралеўскага рокаша ў ВКЛ сабралі на нараду ў Воўчыне сваіх прыхільнікаў, сярод якіх быў А. У 1747 разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ 1748. Карыстаўся нават падтрымкай непрыхільных яму Радзівілаў, але адмовіўся дамагацца пасады. Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзярж. ладу. Сярод іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім два- ром. У маі 1764 быў паслом Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ у Пецярбург для забеспячэння рас. падтрымкі Чартарыйскім і іх кандыдату на трон Ста- ніславу Аўгусту Панятоўскаму. У 1768 выступаў супраць запрашэння рас. войск супраць Барскай канфедэрацыі.

Крыніца: Аскерка Гервазы Людвік // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя ; [мастак З. Э. Герасімовіч ; фота В. В. Грынявецкага] : Т. 3. : Дадатак. А - Я / [складальнік В. С. Пазднякоў ; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. - 2010. – С. 43.


© 2019, Государственное учреждение культуры «Мозырская центральная районная библиотека им.А.С.Пушкина»